viasna on patreon

У Пінску пачала з’яўляцца наглядная інфармацыя пра выбары

2012 2012-08-11T10:21:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-plakat-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзень таму ў сталіцы Палесся з’явілася вялікая расцяжка з паведамленнем пра дату вераснёўскіх выбараў у Палату прадстаўнікоў. Крыху больш па горадзе стала і папяровых плакатаў, якія вывешваюць на дзвярах крамаў і ўстановаў. Праўда, складаецца ўражанне, што існуе нейкі дэфіцыт гэтых плакатаў. У мінулыя выбары падобнымі постэрамі былі завешаны амаль усе пінскія гандлёвыя кропкі і ўстановы розных формаў уласнасці. Сёлета ж гэта робяць адзінкі.

Увогуле, перадвыбарчая камапнія на Піншчыне праходзіць даволі млява. Мясцовыя СМІ па-ранейшаму ўскосна “рэкламуюць” праўладных кандыдатаў і паведамляюць неабходныя па законе звесткі па арганізацыі выбараў – напрыклад, аб фармаванні ўчастковых камісій і складзе гэтых выбаркамаў. Некаторая інфармацыя стала праходзіць і на тэлеканале “Пінск”. Рашэнні па арганізацыі выбараў аператыўна ставяцца на афіцыйным сайце Пінскага гарвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства