viasna on patreon

Зміцер Дашкевіч: “Паедзем, пакатаемся і па іншых зонах”

2012 2012-08-10T14:48:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч атрымаў ліст ад Зміцера Дашкевіча, які палітвязень напісаў 3-га жніўня.

У лісце Зміцер выказвае грамадскім актывістам падзяку за падтрымку, а таксама піша, што “пошта ходзіць-то спраўна, але ў мяне самога няма цяпер мажлівасцяў адказваць на кожны ліст – вельмі графік нестабільны”. Як вядома, кіраўніцтва Глыбоцкай ПК-13 апошнім часам неаднаразова змяшчала палітвязня ў карцар за быццам бы парушэнні рэжыму ўтрымання.

Таксама Зміцер піша пра цяперашнюю сітуацыю ў краіне і коратка паведамляе пра сябе: “Сёння (то бок 3 жніўня) во закрывалі крымінальную справу – цягам месяца будзе суд. Паедзем, пакатаемся і па іншых зонах”.

Барыс Вырвіч адзначае, што завяршаецца ліст палітвязня, як заўсёды, цёплымі і сардэчнымі словамі з Бібліі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства