“Бабруйскае жыццё” працягвае піярыць кандыдатку ад улады
У апошнім, 55-м, нумары газеты “Бабруйскае жыццё” выйшаў артыкул пад назвай “Трудовые коллективы выдвигают кандидатов”. Але ў ім расказваецца толькі пра аднаго з іх – дзеючую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алену Шамаль, якая зараз ідзе на выбары па Сельскай акрузе.
Журналіст Аляксандр Цімафееў у сваім артыкуле, нахвальваючы дэпутатку-кандыдатку, паведамляе, што за яе вылучэнне на бабруйскім заводзе ТДіА выступілі 144 чалавекі. Тут жа змяшчаецца і фотаздымак Алены Шамаль.
Пра іншых жа прэтэндэнтаў газета гарвыканкама не піша ні слова. “Трэба заўважыць, што цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць у дзелавой, спакойнай абстаноўцы”, - дадае аўтар “БЖ” і называе гэтыя выбары “самай значнай падзеяй у палітычным жыцці нашай краіны”.
Адзначым, што гэта не першы хвалебны артыкул “Бабруйскага жыцця” ў гонар Алены Шамаль з пачатку выбарчай кампаніі, папярэдні выйшаў усяго тры тыдні таму.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”