viasna on patreon

Орша: большасць прадстаўнікоў апазіцыі апынуліся за бортам

2012 2012-08-08T17:53:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталі вядомыя вынікі ўключэння прадстаўнікоў апазіцыі ў склад участковых камісій на Аршаншчыне.

Аршанскі райвыканкам зацвердзіў у складзе ўчастковых камісій 6 прадстаўнікоў партыі «Справядлівы свет» з 8 прадстаўленых, што можна лічыць параўнальна нядрэнным паказчыкам. Іншыя апазіцыйныя партыі ва ўчастковыя камісіі Аршанскага раёна сваіх прадстаўнікоў не вылучалі.

Зусім іншая сітуацыя склалася ў горадзе Орша. Тут з 10 вылучаных сябраў АГП у камісіі патрапіла толькі 2 чалавекі, з 16 сябраў «Справядлівага свету» 7 чалавек, з 4-х сябраў БХД, якія вылучаліся ад грамадзян шляхам збору подпісаў у камісіі не патрапіў наогул ніхто.

Ва ўключэнні ў склад участковых выбаркамаў горада таксама адмоўлена двум сябрам БРСМ і аднаму прадстаўніку «Белай Русі».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства