Лепельскі райвыканкам правёў працу над памылкамі
Лепельскія чыноўнікі вымушаны рэагаваць на заўвагі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары". Апошняя з іх тычылася рашэння № 700 аб стварэнні участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання».
Да участкаў № 50, № 51 і № 52, паводле гэтага рашэння, апынуліся прымацаванымі воінскія часткі, але без указання нумара. На тэрыторыі Лепельшчыны размешчаны пяць частак і са зместу выканкамаўскімі рашэння было незразумела, якая з іх да якога менавіта участку прыпісаная.
На гэтую недапрацоўку звярнуў увагу назіральнік ад БХК Ігар Казмерчак, які з гэтай нагоды звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам за тлумачэннямі.
У выніку райвыканкам быў вымушаны ўнесці змяненне ў ранейшае рашэнне. З новага дакумента вынікае, што в/ч 22313 і в/ч 52249 адносяцца да ўчастку № 50, в/ч № 73498 - да ўчастку № 51, а в/ч № 71327 і в/ч № 28443 - да ўчастку № 52.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»