viasna on patreon

Магілёў: забарону на збор подпісаў у інтэрнатах тлумачаць клопатам пра дзяцей

2012 2012-08-08T13:19:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Вы працуеце ў сістэме камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, абслугоўваеце інтэрнаты, дзе таксама пражываюць і непаўнагадовыя дзеці, і Вашыя погляды, калі яны супярэчаць дзяржаўнаму ладу, могуць негатыўна на іх адбівацца”, - тлумачыць начальнік жыллёва-эксплуатацыйнага прадпрыемства Павел Шышоў свайму падначаленаму Мікалаю Залознаму, актывісту БСДП (Г), у адказ на яго тлумачальную.

Акрамя таго, зборшчыку подпісаў паведамляецца, што ў інтэрнаце дзейнічае прапускны рэжым, і староннім людзям, у якіх там няма знаёмых ці сваякоў, у інтэрнат, у мэтах захавання асабістай маёмасці і спакою грамадзянаў, уваход забаронены.

Нагадаем, што Павел Шышоў, начальнік інтэрнатаў (у прыватнасці, інтэрната па вул. Ціміразеўская, 11), даведаўшыся, што Мікалай Залозны з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты Леаніда Падбярэцкага, забараніў яму збіраць подпісы ў падпарадкаваных яму інтэрнатах. Таксама Шышоў запатрабаваў ад Залознага тлумачальную наконт таго, чаму ён не паведаміў, што ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы апазіцыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты.

Мікалай Залозны ў пісьмовай форме распавёў начальніку інтэрнатаў, што паведамляць ён нічога не павінен і што той парушае яго канстытуцыйныя правы. Пры гэтым актывіст падкрэсліў, што збор подпісаў ён планаваў у непрацоўны час. Працуе ж Залозны слесарам-сантэхнікам у інтэрнаце па вул. Касманаўтаў, 45, таксама падпарадкаваным Шышову. І, па яго словах, камендантка гэтага інтэрната разам з выхавацелькай арганізоўваюць збор подпісаў адміністрацыйнымі метадамі: па загадзе каменданткі ўтвараюцца чэргі ў яе кабінет з жыхароў інтэрната, якія мусяць падпісацца за праўладнага вылучэнца - пракурора Магілёўскай вобласці Эдуарда Сянкевіча.

І ў той жа час у інтэрнатах працягваецца блакаванне працы ініцыятыўных групаў апазіцыйных прэтэндэнтаў. 7 жніўня ў чарговы раз зборшчык подпісаў за Леаніда Падбярэцкага Аляксей Паўлоўскі спрабаваў патрапіць у інтэрнат па вуліцы Ціміразеўскай, 11і зноўку сутыкнуўся з непрабіўной сцяною з супрацоўніц інтэрната. А тым часам, як паведамляе зборшчыку подпісаў начальнік Шышоў, весці агітацыю, збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ў фае інтэрнатаў не забаронена.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Адказ начальніка жыллёва-эксплуатацыйнага прадпрыемства Паўла Шышова зборшчыку подпісаў Мікалаю Залознаму

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства