Алесь Бяляцкі гомельскім актывістам: Бог з намі, а хто ж тады супраць нас?
Сёння на адрас старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова прыйшла падзячная паштоўка ад Алеся Бяляцкага. Палітвязень дзякуе за віншавальныя паштоўкі, якія мясцовыя актывісты падпісалі і накіравалі да Дня незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня ўсім чатырнаццаці беларускім палітвязьням.
“Добры дзень шаноўны Васіль! Дзякуй за віншаванне з незалежнасьцю. Будзем памятаць, што удача і поспех гэтай задумы залежыць ад нашай нястомнасьці, рупнасьці і ахвярнасьці. Бог з намі, а хто ж тады супраць нас? Прывітанне сябрам. Да сустрэчы, Алесь”.
Як
паведамляла Радыё Свабода раней, паштоўкі з Гомеля былі дасланы ўсім
чатырнаццаці беларускім палітвязьням, у тым ліку Алесю
Бяляцкаму ў Бабруйскую турму, Паўлу
Севярынцу ў Куплін, Зьмітру
Дашкевічу ў Глыбоцкую турму, Мікалаю
Статкевічу ды Яўгену Васьковічу ў Магілеўскую
турму».
У віншаваньні
было сказана: «Лёгіка падзеяў і здаровы сэнс гавораць пра тое,
што Свабода абавязкова вернецца ў Беларусь,
а незалежнасьць
краіны стане велізарнай каштоўнасьцю ўсяго беларускага народу. Ваша
ахвяра будуе падмурак Вольнай і Незалежнай Беларусі. Разам
мы пераможам!», паведамляе Гомельская Вясна.