viasna on patreon

На дырэктара брэсцкага ЦУМа пададзена яшчэ адна скарга

2012 2012-08-06T18:51:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valushicki-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым разам пра парушэннне кіраўніком буйнога гандёвага аб’екту Віктарам Валюшыцкім выбрачага заканадаўства паведаміла ў акруговую камісію адна з магчымых яго канкурэнтак у Брэсцкай-Заходняй акрузе № 1 – старшыня мясцовай суполкі БСДП (Грамада) Ганна Канюс.

Паводле словаў Канюс, сябры яе ініцыятыўнай групы даведаліся, што Віктар Валюшыцкі ў сваім службовым памяшканіі зладзіў некалькі сустрэч для асобаў, што прызнаныя адказнымі за жылыя дамы ў мікрараёне Рэчыца. Яўку на гэтыя сходы забяспечвалі работнікі ЖЭСаў Ленінскага раёна Брэста, а падчас сустрэчаў было выказана патрабаванне ўсяляк садзейнічаць кампаніі па зборы подпісаў выбаршчыкаў - жыхароў мікрараёна для вылучэння дырэктара ЦУМа кандыдатам у дэпутаты.
У сваёй заяве ў выбарчую камісію Ганна Канюс просіць правесці праверку абставінаў таго, што на сам рэч адбывалася падчас такіх сустрэчаў, і ўлічыць гэта пры вырашэнні пытання аб рэгістрацыі Валюшыцкага. Калі сапраўды будзе выяўлена грубае парушэнне выбарчага заканадаўства з боку кіраўніка гандлёвага прадпрыемства, прадстаўніца БСДП (Г) заклікае адмовіць яму ў наданні статуса кандыдата ў дэпутаты.

Нагадаем, што раней былі выяўлены факты, калі збор подпісаў за вылучэнне Валюшыцкага адбываўся ў працоўны час у службовых памяшканнях мясцовай падатковай інспекцыі, на што была пададзена скарга ў пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства