viasna on patreon

Наваполацк: Затрыманне за расцяжку «Свабоду Бяляцкаму!»

2012 2012-08-06T14:12:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-bial-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 5 жніўня ў Наваполацку актывіста грамадскага аб'яднання «Свабодны рэгіён» Аляксандра Драздова затрымалі з расцяжкай «Свабоду Бяляцкаму». Міліцыя правяла затрыманне актывіста да яе вывешвання. Практычна малады чалавек нават не паспеў выйсці да моста, дзе меў намер яе вывесіць. У аддзяленні быў праведзены надгляд Драздова і вынесена папярэджанне аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаваных акцый. Засталося адкрытым пытанне аб тым, адкуль супрацоўнікі міліцыі даведаліся аб намерах актывіста.

Некалькі дзён таму, 2 жніўня, у Полацку каля гадзіны правісела расцяжка «Свабоду Статкевічу». Акцыя была таксама арганізавана актывістамі «Свабоднага рэгіёну». Міліцыя прыехала да павешанай на плоце расцяжцы прыкладна праз 10 хвілін. Аднак здымаць расцяжку адразу ж не стала. Міліцэйская машына прастаяла побач каля 20 хвілін, пасля чаго на месца «здарэння» прыбылі людзі ў цывільным, сфатаграфавалі расцяжку, знялі яе і забралі з сабой.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства