Скаргу адваката Аляксандра Казуліна ў Менскім гарсудзе адхілілі
https://spring96.org/be/news/5539
2006
2006-12-04T10:00:00+0200
2006-12-04T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Менскага гарадзкога суда Міхаіл Ардзяка не задаволіў наглядную скаргу па справе былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч.
"Цяпер у нас ёсьць права зьвярнуцца з падобнай скаргай да старшыні Вярхоўнага суда або генэральнага пракурора Беларусі. Калі яны адмовяць, мусім зьвярнуцца ў міжнародныя інстанцыі", – заявіў Рынкевіч агенцтву БелаПАН.
Скарга была пададзена 20 кастрычніка. Адвакат прасіў старшыню Менгарсуда апратэставаць у парадку нагляду касацыйнае вызначэньне і рашэньне суду па справе Казуліна за адсутнасьцю ў яго дзеяньнях прыкметаў інкрымінуемых яму злачынстваў.