viasna on patreon

Праваабаронца нагадаў маладэчанцам пра Алеся Бяляцкага

2012 2012-08-06T11:55:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balanchuk-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчанец Эдуард Баланчук замест запланаванага пікета, які не дазволілі ўлады, гуляў на Цэнтральнай плошчы горада ў кашулі “Свабоду Алесю Бяляцкаму”, каб сваім выглядам нагадаць грамадзянам пра гадавіну арышту вядомага праваабаронцы. Прэтэнзіяў з боку праваахоўных органаў да актывіста не было.

Як распавядае Эдуард, падчас гэтай прагулкі ён размаўляў са знаёмымі і незнаёмымі мінакамі, і даведаўся, што многія людзі чытаюць незалежныя выданні, таму ведаюць пра сумную нагоду і наогул – пра палітвязняў. Таксама Эдуард мяркуе, што некаторыя людзі, якія з цікавасцю назіралі здалёк за яго прагулкай, магчыма, прыйшлі на плошу, бо ведалі пра запланаваны пікет.

Што датычыцца прычыны адмовы ў правядзенні пікета – масавых дзіцячых забавах на Цэнтральнай плошчы ў гэты час, то гэтыя забавы – пару аўтамабільчыкаў і батут – займалі мізэрную частку плошчы, і ўдзельнічала ў іх трое дзетак. А ўдзельнікам пікета месца ўсё ж не хапіла.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства