viasna on patreon

Прабег на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім

2012 2012-08-06T11:07:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malej-prabeg-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 жніўня ў Брэсце адбыўся лёгкаатлетычны прабег аматара марафонскага бегу -- праваабаронцы Уладзіміра Малея, які быў апрануты ў чорную майку з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. У руках Малей трымаў здымак свайго зняволенага калегі.

Уладзімір Малей бег па цэнтральнай пешаходнай вуліцы Савецкай, прыцягваючы ўвагу людзей. Каля помніка 1000-годдзю Брэста праваабаронца зрабіў некалькі кругоў, да яго далучыліся 4 дзяўчыны, якія таксама прабеглі некалькі кругоў разам з ім. Бег працягнуўся па вуліцы Пушкінскай і закончыўся на вуліцы Маскоўскай.

На шляху прабегу Малея сустрэўся і нарад міліцыі, які не перашкодзіў бегу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства