viasna on patreon

“Слонімскі веснік”: вылучаюцца двое, але здымкі – толькі аднаго кандыдата

2012 2012-08-06T10:57:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonimski-vesnik-kand.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раённая газета “Слонімскі веснік”

Раённая газета “Слонімскі веснік”

Слонімская раённая газета “Слонімскі веснік”  у суботнім нумары за 4 жніўня на другой старонцы выдання апублікавала ажно чатыры матэрыялы пра выбары. Тры матэрыялы агенцтва БЕЛТА і адзін артыкул падпісаны аўтарам “Собкор” -- гэта сам рэдактар газеты Кірыл Ляшчанка.

“Собкор” паведамляе, што ў Беларусі зарэгістравана 330 ініцыятыўных груп па збору подпісаў выбаршчыкаў, а Слонімская акруговая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы па збору подпісаў —Алы Сопікавай і Івана Шэгі. Ала Сопікава, дырэктар сярэдняй школы № 9 горада Слоніма, лічыцца вылучэнкай ад улады, а Іван Шэга з’яўляеца сябрам Партыі БНФ. Разам з гэтым матэрыялам публікуецца два здымкі, якія падпісаны наступным чынам: “каля пікета перад цэнтральным рынкам па збору подпісаў за кандыдата ў дэпутаты Алу Сопікаву”. 

Паўстае пытанне: калі ж Слонімская акруговая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы па збору подпісаў, дык чаму ж нельга надрукаваць адзін здымак, дзе збіраюцца подпісаны за Сопікаву і другі здымак — за Шэгу?

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства