viasna on patreon

XV Зьезд Партыі БНФ прыняў заяву “Свабоду Алесю Бяляцкаму! Свабоду палітычным вязьням!”

2012 2012-08-06T10:22:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Зьезд Партыі БНФ патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх палітычных вязьняў.

 

Зьезд Партыі БНФ канстатуе, што ў Беларусі за кратамі знаходзяцца палітычныя вязьні, вызваленьне якіх зьяўляецца неабходнай умовай для пачатку нацыянальнага дыялёгу, усталяваньня ў краіне грамадзкага міру, і правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў. Наяўнасьць палітычных вязьняў наносіць шкоду міжнароднаму статусу краіны, вядзе да яе ізаляцыі, што зьяўляецца пагрозай незалежнасьці Беларусі.

Год таму, 4 жніўня 2011 г., быў арыштаваны, а затым пазбаўлены волі на чатыры з паловай гады вядомы ў Беларусі і па-за яе межамі праваабаронца, грамадзкі дзяяч і пісьменьнік Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Мы лічым асуджэньне праваабаронцы незаконным, зьвязаным зь ягонай праваабарончай дзейнасьцю. Арышт Бяляцкага стаўся вынікам шматгадовай, мэтанакіраванай палітыкі беларускіх уладаў у дачыненьні да праваабрончых і грамадзкіх арганізацыяў краіны, палітычных партыяў: пазбаўленьне ў судовым парадку дзяржаўнай рэгістрацыі, стварэньне перашкодаў, у тым ліку на заканадаўчым узроўні, у рэгістрацыі НДА і палітычных партый, наяўнасьці крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Зьезд Партыі БНФ патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх палітычных вязьняў.

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск і пераслед грамадзка-палітычных актывістаў і праваабаронцаў.  Мы настойліваем на прывядзеньні заканадаўства Беларусі ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі ў галіне абароны правоў чалавека.

Партыя БНФ выказвае падтрымку і ўдзячнасьць ўсім беларускім праваабронцам, якія ў надзвычай цяжкіх умовах працягваюць сумленна і прафэсійна бараніць правы чалавека, адстойваць прынцыпы свабоды і дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства