Францкевічу – 10 сутак штрафнога ізалятара
https://spring96.org/be/news/55359
2012
2012-08-06T09:33:52+0300
2012-08-06T09:33:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч, які ў траўні 2011 года быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар. Дысцыплінарнае спагнанне ён атрымаў за адмову падмятаць памяшканьне. Пра гэта стала вядома з тэлефоннага званка з калоніі да маці палітвязня.
Аляксандр Францкевіч адбывае пакараньне ў калоніі №22 у Івацэвічах за злоснае хуліганства і наўмыснае знішчэньне кампутарнай інфармацыі.
Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандар Францкевіч праходзілі па так званай справе анархістаў. Былі асуджаныя адпаведна да 8, 4,5 і 3 гадоў зьняволеньня.