Дырэктар слонімскай школы “падстрахавалася” працоўным калектывам зэльвенскай бальніцы
Прэтэндэнт у кандыдаты Ала Сопікава па Слонімскай выбарчай акрузе
№ 58, якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу, «падстрахавалася» на выпадак
няўдалага збору подпісаў.
У Зэльвенскай цэнтральнай раённай бальніцы адбыўся сход упаўнаважаных членаў калектыву
дадзенай установы. На парадак дня было вынесена пытанне аб вылучэнні ад
працоўнага калектыву Зэльвенскай ЦРБ кандыдатам у дэпутаты Алы Сопікавай, дырэктара
сярэдняй школы № 9 горада Слоніма. Калектыў цэнтральнай раённай бальніцы падтрымаў
яе кандыдатуру аднагалосным галасаваннем.
Ала Сопікава зарэгістравала і сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў. Праўда,
у Слоніме толькі адзін раз бачылі яе пікет, дзе ішоў збор подпісаў. У асноўным,
подпісы арганізавана збіраюцца і працоўных калектывах Слонімшчыны і Зельвеншчыны.
А вылучэнне ад Зэльвенскай бальніцы можна лічыць своеасаблівай «падстрахоўкай»
на выпадак не вельмі паспяховых вынікаў збору подпісаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»