viasna on patreon

Справа Мажальскага адпраўлена на дапрацоўку

2012 2012-08-03T16:38:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazhalski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мажальскі. Здымак nn.by

Леанід Мажальскі. Здымак nn.by

Сёння ў гарадскім судзе Мінску разглядалася касацыйная скарга на рашэнне, вынесенае судом Першамайскага раёну 18 ліпеня. Суддзя накіравала справу на дапрацоўку ў гэты ж суд, паколькі выявіла працэсуальныя недахопы, якія павінны быць выпраўленыя.

Леаніда Мажальскага прызналі вінаватым у парушэнні трох артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу. Паводле артыкула 17.1 «Дробнае хуліганства» яго пакаралі двума суткамі арышту. За «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў» — трыма суткамі. За «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў» Леанід Мажальскі мусіць выплаціць штраф у памеры 2 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў).

Адміністрацыйны арышт Леанід Мажальскі адбыў у ізалятары на Акрэсціна. Паводле "Радыё Свабоды", адвакат Мажальскага Вольга Безбародкіна падала касацыйную скаргу на такое рашэньне суду.

Намеснік старшыні жыльлёва-будаўнічага каапэратыву Леанід Мажальскі — актыўны сябра ініцыятыўнай групы супраць ушчыльнення Уручча. Абвінавачванні тычацца падзеяў 4 і 5 ліпеня ў сквэры, дзе пачалі будаваць дом для спэцназу.

Будаўнічы канфлікт ва Уруччы цягнецца не першы год. Жыхары сталічнага мікрараёну пратэстуюць супраць будоўлі дамоў на вуліцах Шугаева і Русіянава. Мінскія гарадзкія ўлады тлумачаць жыхарам, што будаўніцтва ідзе ў рамках «ушчыльнення» мікрараёну. Нядаўна стала вядома, што побач з дамамі для спецназаўцаў хочуць пабудаваць яшчэ кафэ і краму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства