viasna on patreon

На пастара склалі пратакол

2006 2006-12-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 кастрычніка Мікалая Барычэўскага, пастара царквы Саюзу Хрысціян веры евангельскай у г. Крупкі, Мінскай вобл. склалі пратакол за пражыванне ў г. Крупкі без прапіскі.

Мікалай Барычэўскі прапісаны ў Мінску, але з 1997 году жыве ў Крупках, і служыць пастарам у пяцідзесятніцкай царкве. Царква была зарэгістраваная, пабудавала малітоўны дом. Да гэтага моманту пытаньняў да пастара наконт прапіскі не ўзнікала.

Паводле М. Барычэўскга, на пытаньне да супрацоўнікаў міліцыі, чым выкліканая такая нечаканая пільная ўвага праваахоўных органаў, яму адказалі, што прычына ў выказваннях пастара ў падтрымку мінскай царквы “Новае жыццё”. Таксама яму паказалі паперу з КДБ, у якой да ведама органаў унутраных спраў Крупскага раёну даводзіцца інфармацыя аб тым, што “грамадзянін М. Барычэўскі, прапісаны ў Мінску, жыве ў г. Крупкі без прапіскі”. У паперы рэкамендуецца ў дачыненні да пастара прыняць меры адмінітратыўнага ўздзеяння.

У мінулы чыцьвер, 23 лістапада пастара М. Барычэўскага выклікалі ў выканкам патрабавалі прадставіць ягоную пазыцыю адносна ўладаў, - паведаміў інфармацыйны цэнтр "Евангельская Беларусь".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства