viasna on patreon

Бяляцкі ў свеце дыктатуры і дэмакратыі

2012 2012-08-03T09:16:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-victory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Ад сёння на сайце “Радыё Свабода” пачынае выходзіць кніга Валера Каліноўскага "Справа Бяляцкага", прысвечаная старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”. Аўтар працаваў над ёй напрацягу года.

Па словах Валера Каліноўскага, збіраць матэрыял ён пачаў яшчэ падчас судовай справы. Ён прысутнічаў на ўсіх пасежданнях, пасля вёў перапіску з Алесем з турмы. “Я хацеў дэталёва разглядзець крымінальную справу, адсачыць па кожным дні, што адбывалася. У кнізе таксама будзе інфармацыя пра тое, з якімі цяжкасцямі праваабаронца сутыкнуўся падчас знаходжання за кратамі, якімі былі ўмовы ўтрымання, бо Бяляцкі змяніў некалькі турмаў, з боку адміністрацыі да яго заўсёды быў пільны кантроль. Але гэта кніга не толькі пра ягонае зняволенне. Тут будзе таксама расповед пра яго праваабарончую дзейнасць, каб зразумець, як шмат ён зрабіў і чаму ўлады ў дачыненні да яго дзейнічалі так. Алесь ствараў вельмі важную альтэрнатыву ў Беларусі. Па сутнасці, ён адначасова знаходзіўся ў свеце дыктатуры і дэмакратыі”.

Гэта дакументальная кніга, дзе сваякі і калегі Бяляцкага распавядаюць, што яны думаюць аб ім і ягонай дзейнасці. З верасня пачнецца агучка кнігі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства