viasna on patreon

У Гомелі прайшоў першы пікет прэтэндэнта ад «Гавары праўду!»

2012 2012-08-03T07:03:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-zbor-podp-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 жніўня каля універмага «Гомель» у цэнтры горада прайшоў першы пікет па збору подпісаў у падтрымку патэнцыйнага кандыдата ад кампаніі «Гавары праўду!» Міхаіла Бязносенкі. «Падтрымаць» магчымага кандыдата быў запрошаны лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, праўда, у кардонным выглядзе.

Міхаіл Бязносенка плануе балатавацца па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе. Патэнцыйны кандыдат не сумняваецца, што здолее назбіраць тысячу подпісаў. «Я не першы год удзельнічаю у палітычных кампаніях і веру, што сабраць тысячу подпісаў цалкам рэальна. Пікет у цэнтры горада – гэта рэкламная акцыя, і збор подпісаў», - зазначыў прэтэндэнт.

Дарэчы, у горадзе больш не назіраецца пікетаў па збору подпісаў – ні за праўладных, ні за дэмакратычных кандыдатаў.

Калі Міхаіла Бязносенка зарэгіструюць, то яго супернікам па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе можа стаць начальнік аддзелу адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Алег Леўшуноў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства