Лідзія Сагідуліна: Першы "улоў" не асабліва вялікі
Першы пікет па зборы подпісаў прайшоў у Полацку 1 жніўня. Подпісы для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў збірала Лідзія Сагідуліна, актывістка кампаніі «Гавары праўду!».
Пікет праходзіў у першай палове дня. Але, нягледзячы на тое, што размясціўся ён у людным месцы, каля полацкага Дома гандлю і Полацкага рынку, подпісаў атрымалася сабраць не шмат.
- Людзі вельмі добразычліва ставіліся да нас, - дзеліцца ўражаннямі Сагідуліна. - Але вельмі невялікая колькасць палачан мела пры сабе пашпарты. Таму «улоў» не асабліва вялікі - першыя 15 подпісаў.
У зборы подпісаў прэтэндэнтцы ў кандыдаты дапамагаў вядомы літаратуразнавец і журналіст Аляксандр Фядута. Ініцыятыўная група Лідзіі Сагідулінай плануе выстаўляць пікеты і ў вячэрні час у іншых раёнах Полацка - у дазволеных для гэтага месцах паблізу буйных гандлёвых цэнтраў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»