Красоўскую затрымалі за нецэнзурную лаянку
https://spring96.org/be/news/55228
2012
2012-08-02T12:41:18+0300
2012-08-02T12:41:18+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/alena-krasouskaja.jpg
2 жніўня намесніца кіраўніка "Плятформы«Алена Красоўская сустрэлася з адвакатам. Красоўская паведаміла, што яе затрымалі 31 ліпеня каля дома.
Да яе падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі і, не тлумачачы прычыны,
прапанавалі праехаць разам з імі. Красоўскую даставілі ў апорны пункт,
дзе на яе склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.
Яна таксама распавяла, што падчас складаньня пратаколу ўчастковы
міліцыянт кудысьці тэлефанаваў і ўдакладняў, што яму рабіць далей. Потым
супрацоўніцу «Платформы» даставілі ў турму на Акрэсціна, дзе яна
знаходзіцца да гэтага часу.
Алена Красоўская паведаміла свайму адвакату, што стан здароўя ў яе здавальняючы, скаргаў на ўмовы ўтрымання няма.