viasna on patreon

Леанід Аўтухоў скардзіцца ў ЦВК на акруговую камісію

2012 2012-08-02T12:23:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Старшыня Гарадоцкай раённай суполкі парты БНФ, які збірае подпісы за сваё вылучэнне ў Віцебскай-Сельскай акрузе №21, напісаў скаргу ў ЦВК на тое, што акруговая камісія адмовілася паказаць яму спіс ініцыятыўнай групы Уладзіміра Шыцько. Паводле звестак Леаніда Аўтухова, у вёсках на тэрыторыі акругі подпісы за яго вылучэнне збіраюць зусім не сябры ініцыятыўных груп.

Актывіст гаворыць, што пра такія выпадкі яму паведмляюць самі выбарцы:

"Людзі распавядаюць, што ў іх збіраюць подпісы за вылучэнне маіх супернікаў і старасты вёсак, і кіраўнікі прадпрыемстваў. Гэта безумоўнае парушэнне. І таму я вырашыў пазнаёміцца са складам ініцыятыўнай  групы майго суперніка. Акруговая камісія мне адмовіла, маўляў, гэта прыватныя звесткі пра асабістае жыццё гэтых людзей. Мне падаецца, што гэта поўная лухта: паводле Канстытуцыі, выбары ў нас адкрытыя. І спіс ініцыятыўнай групы не можа быць таямніцай. Таму я напісаў скаргу ў ЦВК, што мне не далі  яго паглядзець. А я мог бы спраўдзіць для тых,  хто распавядае мне пра незаконныя выпадкі збору подпісаў, ці ёсць у іх падставы для падазрэнняў: збіраюць подпісы тыя, каму належыць, або не!"

"Канкурэнт" спадара Аўтухова – дырэктар кадэцкай вучэльні Уладзімір Шыцько, і апазіцыянер лічаць, што ў дадзенай сітуацыі можа незаконна выкарыстоўвацца так званы "адміністрацыйны рэсурс".

Яшчэ адна скарга Леаніда Аўтухова – на тое, што ў акруговай камісіі адмовіліся паказаць яму пратаколы пасяджэнняў. Ён лічыць, гэта таксама адкрытая інфармацыя. Але ў камісіі сказалі, што для выбарцаў і ўдзельнікаў выбарчай кампаніі цалкам дастаткова  інфармацыі, размешчанай на афіцыйных сайтах райвыканкамаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства