Баранавічы: Большасць чытачоў “Intex-press” негатыўна ставяцца да парламенцкіх выбараў
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць ўласным сайце апытанне на сваіх чытачоў: “Што для Вас чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ?”. Сярод адказаў большасць чытацкіх галасоў атрымаў такі: “Спектакль”, ролі ў якім ужо раздадзеныя”. Такога меркавання прытрымліваюцца больш за 50 % чытачоў сайту, якія прынялі ўдзел у апытанні.
Іншыя варыянты адказаў па меры зніжэння колькасці галасоў:
“А хіба ў Беларусі ёсць выбары?” (каля 30 %)
“Я не цікаўлюся палітыкай” (больш за 7 %)
“Чарговая спроба ўладаў зрабіць легітымным беларускі парламент” (каля 4%)
“Рэальная магчымасць вызначыць будучыню Беларусі” (больш за 3%)
Яшчэ каля 3% удзельнікаў апытання мелі на ўвазе “іншае”.
Апытанне працягваецца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”