Беларускія ўлады адмовіліся працягнуць акрэдытацыю прадстаўніцтву амерыканскай дабрачыннай арганізацыі “Інтэрньюз Нэтварк”.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў, што беларускія ўлады адмовіліся працягнуць акрэдытацыю пардстаўніцтву амэрыканскай дабрачыннай арганізацыі “Інтэрньюз Нэтварк” у сувязі з тым, што ягоная праграма “выключаная са сьпісу праграмаў дапамогі ЗША, якія ўхваленыя ўрадам Беларусі”.
Як паведаміла Радыё Свабода, беларускае прадстаўніцтва амэрыканскай арганізацыі “Internews Network” працавала ў Беларусі з 2001 году ў галіне кансультацыйнай дапамогі незалежным рэгіянальным тэлекампаніям. Арганізацыя ставіць за мэту разьвіцьцё дэмакратычных інстытутаў і СМІ ў постсавецкіх краінах.
Выканаўчы дырэктар прадстаўніцтва “Internews Network” Аляксандар Парфянцоў мяркуе, што гэтае рашэньне беларускіх уладаў мае палітычную матывацыю, на аналёгію з закрыцьцём прадстаўніцтва IREX, каб не дапусьціць дапамогу беларускім незалежным СМІ з-за мяжы.