Сайт palitviazni.info - і на замежных мовах
Неўзабаве з’явяцца новыя моўныя версіі сайту – англійская, польская і руская. Гэта дазволіць пашырыць інфармацыю аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, аб стане палітычных вязняў.
Сумесны праект распачаты ў супрацоўніцтве з Фондам Развіцця Дэмакратычных Ініцыятываў. Мэта – арганізаваць інфармацыйную кампанію аб беларускіх палітвязнях, іх сем’ях, а таксама праводзіць маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
“Мы вырашылі перапрацаваць сайт palitviazni.info і дадаць новыя моўныя версіі. Зараз – беларуская, англійская, польская і руская. Пераклад зроблены, каб усё больш людзей даведалася аб сітуацыі ў Беларусі”, - кажуць рэдактары.
На сайце будзе размешчана поўная інфармацыя аб палітвязнях, уключаючы іх біяграфіі, а таксама навіны па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, кампаніях і мерапрыемствах.