viasna on patreon

Пінск. “Страху няма!”

2012 2012-08-01T12:01:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antystrah-poster-pinsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Пінску ізноў з’явіліся постэры з грамадскім мэсыджам “Страху няма!”, якія яскрава ілюструюць змены ў беларускім заканадаўстве, якія значна абмяжоўваюць правы і свабоды грамадзянаў - найперш свабоду мірных сходаў, і значна пашыраюць паўнамоцтвы сілавых структур.

Тыдзень таму ў Пінску падобныя постэры з’явіліся на пастаменце помніка Леніну. 

Нагадаем, грамадзянская кампанія “Страху няма!” праводзіцца кааліцыяй “Беларускі выбар” (Рух “За Свабоду!”, Партыя БНФ, Партыя “Зялёныя”, Саюз “За мадэрнізацыю”) з зімы 2010 года, калі Беларусь накрыла хваля паслявыбарных рэпрэсій . Асноўнай мэтай кампаніі з'яўляецца разбурэнне атмасферы страху ў грамадстве за кошт медыйных акцый. Такім чынам ініцыятары кампаніі імкнуцца паказаць, што людзі не баяцца, што чалавек, які перамог страх, становіцца свабодным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства