Намесьніца дырэктара «Платформы» не выходзіць на сувязь
Намесьніца дырэктара інфармацыйна-асьветніцкай установы «Платформа» Алена
Красоўская-Касьпяровіч з вечара 31 ліпеня перастала выходзіць на сувязь. Пайшла
на сустрэчу - і з тых часоў ніхто яе не бачыў, паведаміў "Беларускаму
партызану" дырэктар "Платформы" Андрэй Бандарэнка.
Апошні раз супрацоўнікі «Платформы»
кантактавалі з ёй пасьля 15-й гадзіны. Пасьля чаго сувязь
перапынілася і аб яе месцазнаходжаньні нічога невядома. Сёньня
раніцай яе тэлефоны працягваюць заставацца недаступнымі. «Платформа» робіць усе спробы, каб высветліць яе месцазнаходжаньне.
Як паведамляе кіраўнік
«Платформы» Андрэй
Бандарэнка, за апошні час ціск на супрацоўнікаў арганізацыі значна
ўзрос.
«Платформа» просіць усіх, каму что-небудзь вядома пра месцазнаходжаньне Алены Красоўскай-Касьпяровіч паведаміць па тел: + 375 44 568 96 33, альбо на e-mail: platformarb.com.