Наступствы "шведскага дэсанта": Рачкоўскі і Пахмелкін вызваленыя ад пасадаў
Старшыня
Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі і камандуючы ВПС і
войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёр Дзмітрый Пахмелкін вызваленыя ад
займаных пасадаў за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па
забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляюць у прэс-службе прэзідэнта.
Ігар Рачкоўскі будзе залічаны ў распараджэнне Дзяржпагранкамітэта, Дзмітрый Пахмелкін - у распараджэнне міністра абароны.
Аб
няпоўнай службовай адпаведнасці папярэджаны міністр абароны
генерал-лейтэнант Юрый Жадобін і начальнік Генеральнага штаба Узброеных
Сіл - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
Акрамя
таго, абвешчана вымова дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі Беларусі
генерал-палкоўніку Леаніду Мальцаву і старшыні Камітэта дзяржаўнай
бяспекі генерал-лейтэнанту Вадзіму Зайцаву.
Фатограф Антон Сурапін і рыэлтар Сяргей Башарымаў па-ранейшаму знаходзяцца ў СІЗА КДБ.