viasna on patreon

Талачынскі раён: досвед мінулых гадоў чыноўнікаў не вучыць

2012 2012-07-30T21:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённая газета "Наша Талачыншчына" паведаміла пра рашэнне райвыканкама аб змене месцаў размяшчэння чатырох выбарчых участкаў. Так, у аграгарадку Райцы ўчастак перанесены з адміністрацыйнага будынка племяннога завода ў сельскі Дом культуры, з Варанцэвіцкай школы - у Варанцэвіцкі Дом культуры, з Дома культуры аграгарадка Слаўнае - у памяшканне сельвыканкама і з адміністрацыйнага будынка ААТ "Звянячы" - у сельскі ДК.

Як высветлілася, пераносы звязаныя з тым, што раней названыя месцы апынуліся не гатовымі да прыёму вялікай колькасці выбаршчыкаў. Адны памяшканні малыя па памеры, іншыя размешчаны ў старых, спарахнелых будынках.

Цікава, што гісторыя якраз паўтарае выбары ў мясцовыя Саветы 2010 года. Тады Талачынскаму райвыканкаму ўжо даводзілася прымаць рашэнне аб пераносе участкаў як раз з тых жа самых месцаў. Аднак, відаць, досвед мінулых гадоў чыноўнікаў не навучыў. Спачатку яны перапісалі рашэнне двухгадовай даўнасці аб утварэнні ўчасткаў, а затым ужо перапісалі рашэнне двухгадовай даўнасці аб пераносе участкаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства