Чашніцкі райвыканкам выправіўся пасля заўвагі назіральнікаў
https://spring96.org/be/news/55101
2012
2012-07-30T21:23:00+0300
2012-07-30T21:23:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/uvaga.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На днях «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамілі пра памылкі, дапушчаныя пры фармаванні выбарчых участкаў у г.п. Новалукомль Чашніцкага раёна. У прыватнасці, размова ішла пра тое, што адзін і той жа дом, № 32 па вуліцы Энергетыкаў, уключаны адразу ў два выбарчых ўчастка.
Літаральна праз дзень пасля гэтай заўвагі незалежных назіральнікаў Чашніцкі райвыканкам прыняў рашэнне № 561 аб унясенні зменаў у рашэнне Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта ад 12 ліпеня 2012 года № 542 «Аб утварэнні участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання», якое гэтую памылку ліквідуе.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»