viasna on patreon

Нароўля: дзяржаўныя прайсы для кандыдатаў у дэпутаты

2012 2012-07-30T17:37:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prise.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нараўлянская раённая газета “Прыпяцкая праўда” прапануе кандыдатам у дэпутаты газетную плошчу для агітацыі памерам у старонку фармату А3. Кошт такога матэрыялу – дзве тысячы рублёў за квадратны сантыметр. Інфармацыя будзе размешчана на другой старонцы выдання. Для параўнання: гомельская газета, орган гарвыканкаму "Гомельскія ведамасці", бярэ з кандыдатаў за квадратны сантыметр шэсць тысяч рублёў і прадставіць для агітацыі можа толькі палову шостай старонкі выдання.

Кандыдат зможа выступіць і па Нараўлянскаму раённаму радыё – да 15 хвілін, коштам 20 тысяч рублёў за адну хвіліну.

Пакуль, акрамя “Прыпяцкай праўды”, ні адзін афіцыйны сайт раённых газет не змясціў інфармацыю пра прадастаўленне і кошты газетных плошчаў для агітацыі ці радыёэфіраў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства