viasna on patreon

У Салігорску заклікаюць да байкоту выбараў

2012 2012-07-30T13:20:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bajkot-grafika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Агітацыйныя матэрыялы з заклікам байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў актыўна распаўсюджваюцца ў Салігорску. “Наш шлях байкот! Рыхтуем новыя выбары без Лукашэнкі!” - звяртаюцца да жыхароў шахцёрскай сталіцы аўтары ўлётак.

Па інфармацыі салігорскіх праваабаронцаў, байкот выбараў падтрымлівае цэлы шэраг палітычных структураў рэгіёна. Супраць любога ўдзелу ў “выбарчым фарсе” выказваюцца мясцовыя прадстаўнікі Беларскай Хрысціянскай дэмакратыі, Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, а таксама грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. Прадстаўнікі апошняй стурктуры актыўна ладзяць у Салігорску акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі ды з’яўляюцца распаўсюднікамі ў рэгіёне газеты “Выбар”, у якой тулмачыцца сутнасць ідэі байкоту.

Ідэі частковага байкоту прытрымліваюцца прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія будуць вылучаныя ў якасці кандыдатаў па абедзьвюх салігорскіх акругах, але за тыдзень да галасавання здымуць свае кандыдатуры.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства