viasna on patreon

Баранавічы: Пікет за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў забаронены

2012 2012-07-29T09:00:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-piket-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк 28 ліпеня атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З) не дае згоды на правядзенне пікета 4 жніўня. Гарвыканкам лічыць, што заяўнікі парушылі арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах” і пункт 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы” (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497). Праўда, якую канкрэтна норму закона парушылі заяўнікі, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў адмаўляецца называць як пісьмова, так і ў вуснай форме.

– Мы хацелі выказаць пратэст супраць зняволення Алеся Бяляцкага і іншых палітычных вязняў. Пікет планавалі правесці 4 жніўня а 17.00 да 18.00 гадзіны ў Старым парку культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай (пляцоўка з боку вуліцы Царука). У сваёй заяве мы зрабілі ўсё так, як гэта патрабуе закон. Аднак усе ранейшыя нашыя пікеты аб вызваленні палітычных вязняў Мікіты Ліхавіда, Міколы Статкевіча, Алеся Бяляцкага забараняліся, – патлумачыў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Гэта ўжо дзевяты запар ў гэтым годзе пікет грамадскіх актывістаў, які не дазваляе Баранавіцкі гарвыканкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства