Сьвятлана Завадзкая і Ірына Красоўская па запрашэньні “Міжнароднай амністыі” накіроўваюцца ў Гаагу.
https://spring96.org/be/news/55
2002
2002-09-03T10:00:00+0300
2002-09-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, 3 верасьня, як паведаміла Радыё Рацыя, на запрашэньне галяндзкага аддзяленьня міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" жонкі выкрадзеных у Беларусі прадпрымальніка Анатоля Красоўскага Ірына й журналіста, апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага Сьвятлана накіроўваюцца ў Гаагу, дзе сустрэнуцца з прэзыдэнтам Камісіі міжнародных справаў нідэрлянцкага парлямэнту спадаром Францам Тымэрмансам. Да таго ж, Сьвятлана Завадзкая й Ірына Красоўская наведаюць Міністэрства замежных справаў Каралеўства, дзе будуць мець сустрэчу з амбасадарам па правох чалавека спадарыняй Джонс Бош. Жанчыны сустрэнуцца таксама з прадстаўнікамі "Міжнароднай амністыі" й журналістамі.