Івацэвіцкія камунальшчыкі не падпісаліся за вылучэнне свайго былога начальніка
Рабочыя філіяла Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Райводазабор” адмовіліся ставіць подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты былога начальніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзейснага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Кавалевіча, якога так нахвальваў "Івацэвіцкі веснік".
Як патлумачыў адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства, людзі не бачаць патрэбы ў такім дэпутаце, які не працаваў мінулы дэпутацкі тэрмін на карысць народа. Па яго словах, ніхто не баяцца выказаць сваё меркаванне на гэты конт, бо начальства ўжо не можа махаць працоўнымі кантрактамі, як дубінай. Бо на прадпрыемстве ўжо не хапае 40 работнікаў: праз малыя заробкі людзі звальняюцца і едуць зарабляць на кавалак хлеба ў Расію ці Польшчу.
Леанід Кавалевіч, напэўна, прадугледзеў такую сітуацыю ў родным калектыве, бо парупіўся пра запасны варыянт: 17 ліпеня на агульным сходзе калгаснікаў сельгаспрадпрыемства “Перамога” яго вылучылі кандыдатам у дэпутаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”