viasna on patreon

Палітвязьня Мікалая Статкевіча не пускаюць да хворага 79-гадовага бацькі

2006 2006-11-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэра беларускіх сацыял-дэмакратаў, палітвязня Мікалая Статакевіча, які адбывае тэрмін пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна, не пускаюць да хворага бацькі ў г. Баранавічы Берасьцейскай вобласьці.

Палітвязень паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што па законе ўсе “хімікі” штомесяц маюць права на водпуск у некалькі дзён. Такім чынам у водпускі сыходзяць усе “хімікі”, якія адбываюць пакараньне разам са Статкевічам. Палітвязень жа ў апошні раз змог наведаць бацьку толькі ў верасьні гэтага года.

“Я увесь час пішу заявы ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу в. Сітнікі Пухавіцкага раёна, у якім фармальна адбываю пакараньне, аднак мне ўвесь час адмаўляюць без тлумачэньня чыннікаў. У апошні час начальнік ВУАТ проста стаў хавацца ад мяне і перастаў адказваць на тэлефонныя званкі. Наколькі мне вядома, “зьверху” паступіў загад не адпускаць мяне”, – паведаміў Мікалай Статкевіч.

Бацьку Мікалая Статкевіча 79 год, летась ён перанёс цяжкую апэрацыю па выдаленьні ракавай пухліны. Пажылы чалавек жыве зусім адзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства