viasna on patreon

Аляксандра Мілінкевіча затрымалі на Віцебшчыне

2006 2006-11-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 лістапада калі Аляксандр Мілінкевіч вяртаўся з Полацку ў Віцебск, на ўезьдзе ў горад, машыну, у якой ён ехаў у якасьці пасажыра, спынілі супрацоўнікі ДАІ, паведаміла Радыё Свабода. Кіроўцам быў былы кіраўнік віцебскага штабу экс-кандыдата Хрыстафор Жаляпаў.

Спадару Жаляпаву міліцыянты сказалі, што мусяць затрымаць ягоную машыну, каб праверыць, ці ня мае яна дачыненьня да нейкага сур’ёзнага дарожна-транспартнага здарэньня.

Хрыстафора Жаляпава і Аляксандара Мілінкевіча завезлі ў абласную ўправу ДАІ. Аднак праз пэўны час былі вызваленыя. Паводле інфармацыі дзяжурнага Віцебскага абласнога ўпраўлення ДАІ, палітык і яго аўтамабіль не маюць ніякага дачынення да дарожна-транспартнага здарэння. Па інфармацыі прэс-службы Хартыі’97, міліцыянты прынеслі свае прабачэнні Аляксандру Мілінкевічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства