viasna on patreon

Журналіст Эдуард Брокараў звольнены з працы

2006 2006-11-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Горацкі журналіст і грамадзкі дзеяч Эдуард Брокараў, карэспандэнт газэты “Региональные ведомости”, быў звольнены з працы ў газэце. У лістападзе Э. Брокараў аднавіў выданьне уласнай газэты “Горецкий выбор”, у якой асьвятлялася грамадска-палітычнае жыцьцё рэгіёну. Пасьля гэтага ў рэдакцыі “РВ” Эдуарду Брокараву паведамілі, што яго паслугі больш не патрэбныя, - паведамляе сайт www.belngo.info .

Эдуард Брокараў працаваў у “РВ” з 2000 года. Адной з асноўных яго тэмаў былі грамадзка-палітычныя пытанні, у прыватнасьці – асьвятленьне выбарчых кампаніяў. У мінулым годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, радактар “РВ” увеў забарону на разьмяшчэньне ў сваім выданьні матэрыялаў, зьвязаных з палітычнай тэматыкай. Пасьля гэтага Э.Брокараў пачаў выдаваць уласную незарэгістраваную газэту “Горецкий выбор”, цалкам прысьвечаную падзеям, якія адбываліся напярэдадні і адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства