viasna on patreon

Польскага гісторыка затрымалі ў Беларусі за фатаграфаванне Леніна

2012 2012-07-25T14:25:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Мінску супрацоўнікі спецслужбаў і міліцыі шмат гадзінаў дапытвалі гісторыка мастацтва Крыштофа Ціхана з Любліна.

Выпусцілі яго толькі пасля таго, як ён падпісаў паперу, што фатаграфаваў "аб’ект стратэгічнага значэння", а менавіта фабрыку электраінструментаў. На самой справе гісторык рабіў здымкі помніка Леніна. Аб гэтым піша gazeta.pl.

 Здарэнне адбылося на вуліцы Валгаградскай. Крыштоф Ціхан сфатаграфаваў там помнік Леніна, на заднім плане якога была бачна фабрыка электраінструментаў. Аднак хутка да яго падышоў мужчына ў цывільным і загадаў ісці за ім. Гісторыка прывялі ў будынак той самай фабрыкі. Там мужчыну спачатку дапытвалі ахоўнікі, а пасля да іх далучыліся невядомыя мужчыны. Іх цікавіла, ці польскія спецслужбы наведваюць універсітэт, у якім Ціхан працуе, ці вучацца ў гэтым універсітэце беларусы і ці запісаныя ў тэлефоне гісторыка кантакты адной з польскіх тайных службаў.

Праз некалькі гадзінаў гісторыка адвезлі ў міліцыю. Там яго сфатаграфавалі і далі для подпісу паперу, аб тым што мужчына фатаграфаваў "аб’ект стратэгічнага значэння". Пасля гэтага паляка адвезлі пад той самы помнік Леніна, дзе ён быў затрыманы. На развітанне афіцэр, які адвозіў Ціхана, сцер частку здымкаў з яго фотаапарата.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства