Абвешчаны збор сродкаў на лячэнне Крысціны Шацікавай
https://spring96.org/be/news/54831
2012
2012-07-25T09:33:36+0300
2012-07-25T09:33:36+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Вядомай грамадскай актывістцы, маці дваіх дзяцей, стрыечнай сястры Змітра Завадскага, патрэбна тэрміновае і дарагое лячэнне ад анкалагічнага захворвання. На дадзены момант беларускія лекары проста адмаўляюцца брацца за складанае лячэнне.
На першую хвалю аб'яў адгукнулася шмат людзей. Але сродкаў на лячэнне ў замежнай клініцы ўсё адно катастрафічна бракуе. А гэта – адзіная надзея.
У сувязі з гэтым былі адкрытыя дабрачынныя рахункі ў «Беларусбанку»: Філіял 700/12 №01078260, Шацікаву Валеру Арцёмавічу. Для паштовых пераводаў (па шэрагу параметраў так нават лепш): г. Магілёў, Пушкінскі праспект, д.63, кв.207, Шацікавай Крысціне Валер'еўне.
Крысціна будзе вельмі ўдзячная ўсім, хто адгукнецца.