viasna on patreon

Магілёў: Аляксандр Ірхо абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

2012 2012-07-24T23:06:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanviert-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ускарзе ў Цэнтральную камісію па выбарах дэмакратычны актывіст просіць адмяніць рашэнне акруговай выбарчай камісіі № 86 аб адмове ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы, а таксама аднавіць тэрмін абскарджвання гэтага рашэння.

«Я падаў дакументы на рэгістрацыю 11 ініцыятыўных груп у 11 акруговых выбарчых камісій. Усе ініцыятыўныя групы былі аднолькавыя па колькасным, асабістым складзе і персанальных звестках. На 10 акругах групы былі зарэгістраваны, а на адной - не. У сваім пісьмовым рашэнні акруговая камісія №86 спаслалася на тое, што не здолела знайсці звесткі аб трох сябрах маёй ініцыятыўнай групы. Я падаваў спіс на 12 чалавек, трое выпалі з яго ў сувязі з праверкай - атрымалася, што па законе для ўтварэння ініцыятыўнай групы мне не хапае аднаго чалавека. На гэтай падставе ў рэгістрацыі групы мне было адмоўлена», - кажа Аляксандр Ірхо.

Актывіст даведаўся аб тым, што яго ініцыятыўная група не зарэгістравана, з ліста з акруговай камісіі №86, дасланага яму па пошце.

На думку праваабаронцы Барыса Бухеля, гэты выпадак сведчыць пра тое, што няма адзінападобнага разумення нормаў заканадаўства ў камісіях, іх сябры па рознаму трактуюць Выбарчы кодэкс і дзейнічаюць па ўласным разуменні.

«Мы ўжо падрыхтавалі скаргу ў Цэнтрвыбаркам і выслалі яе туды. Тут справа яшчэ ў тым, што Аляксандр Ірхо атрымаў ліст па пошце, калі ўжо прайшлі тры дні з моманту прыняцця рашэння аб адмове ў рэгістрацыі. Лічу, што існуе прагал у выбарчым заканадаўстве. Ірхо не мог прысутнічаць на пасяджэнні акруговай камісіі №86, бо падаваў заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп у некалькі іншых камісій і прысутнічаць на ўсіх пасяджэннях гэтых камісій не мог, як і не мог ведаць, што яго група не зарэгістравана».

Барыс Бухель указвае на тэхнічныя прычыны, па якіх Ірхо пазбавіўся магчымасці абскарджваць нерэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы ў Цэнтральную камісію: «Яго ніхто па тэлефоне не інфармаваў – ён даведаўся аб нерэгістрацыі групы толькі па пошце, а, як вядома, лісты ідуць некалькі дзён».  

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства