viasna on patreon

На выбарах-2012 у Мінску будзе на 19 выбарчых участкаў больш

2012 2012-07-24T17:43:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mensk-rajony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Але ў цэлым колькасць выбарчых участкаў у краіне ў параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі скарацілася на 220 участкаў. Нязначны рост адбыўся толькі ў сталіцы.

Агулам на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання ў Беларусі будзе працаваць 6305 участкаў для галасавання, у тым ліку 268 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальнiцах i iншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах, 39 - у воінскіх частках. У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі, якія праходзілі ў Беларусі ў 2008 годзе, колькасць выбарчых участкаў паменшылася на 220 - тады іх было 6525.

Такім чынам, у Брэсцкай вобласці створана 979 участкаў (у 2008 годзе – 982), Віцебскайвобласці – 898 (у 2008 годзе – 948), у Гомельскай вобласці - 1098 участкаў (у 2008 годзе – 1 121), у Гродзенскай – 724 (у 2008 годзе – 775), у Мінскай вобласці  - 1083 участкаў (у 2008 годзе – 1 125),  у  Магілёўскай  - 809 (у 2008 годзе – 839). У Мінску аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў можна будзе на 714 участках (у 2008 годзе іх было 695).

Цэнтрвыбаркам асноўнай прычынай скарачэння ўчасткаў длягаласавання называе дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. Пры гэтым рост участкаў для Мінска характэрны – горад дынамічна развіваецца, колькасць жыхароў расце. У сталіцы таксама найбольшай колькасць выбарчых акругаў – 20.

Колькасць выбаршчыкаў на участках можа складаць ад 20 да 3 тысяч чалавек. Участковыя выбарчыя камісіі будуць створаныя не пазней чым за 45 дзён да выбараў, то бок да 8 жніўня. А да 5 жніўня павінна скончыцца вылучэнне кандыдатур ва ўчастковыя камісіі. Сваіх прадстаўнікоў могуць прапаноўваць палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам падачы заяваў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства