Міжнародная Амністыя заклікае вызваліць Антона Сурапіна
ПРЭС-РЭЛІЗ
24 ліпеня 2012 года
Фатографу
і студэнту факультэта журналістыкі пагражае да сямі гадоў турэмнага зняволення
пасля публікацыі фатаграфіі акцыі з удзелам плюшавых мядзведзяў, накіраванай на
прыцягненне ўвагі да парушэнняў свабоды слова ў Беларусі, што вымушае Amnesty
International заклікаць да яго неадкладнага вызвалення.
20-гадовы
фатограф Антон Сурапін быў затрыманы 13 ліпеня па падазрэнні ў дапамозе
арганізаванай групе ў незаконным перасячэнні мяжы Беларусі. Згодна
з беларускім заканадаўствам яму павінны былі прад'явіць абвінавачванне або
выпусціць да 23 ліпеня. Ён
не быў выпушчаны ў панядзелак, і Amnesty International мяркуе, такім чынам, што
яму было прад'яўлена абвінавачванне.
"Абвінавачванні,
прад’яўленыя Антону Сурапіну, ўяўляюць сабой яшчэ адзін цвік у труну свабоды
выказвання меркаванняў і асацыяцыяў у Беларусі, дзе ілжывыя абвінавачванні
часта выкарыстоўваюцца, каб прымусіць замаўчаць тых, хто займаецца абаронай
правоў чалавека, — кажа Джон Далхусэн, дырэктар Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. — Ён павінен быць неадкладна
вызвалены, а абвінавачванні супраць яго знятыя".
Абвінавачванні
былі прад’яўленыя пасля такго, як супрацоўнікі шведскай рэкламнай кампаніі “Studio Total” праляцелі на невялікім самалёце праз беларускую мяжу і
скінулі сотні плюшавых мядзведзікаў з плакатамі ў падтрымку свабоды слова на
паўночным захадзе Беларусі ў Дзень Незалежнасці краіны 4 ліпеня.
Беларускае
Міністэрства абароны адмаўляе, што самалёт парушыў беларускую паветраную
прастору без дазволу і кажа, што відэазапіс мерапрыемства несапраўдны.
Сурапін
быў затрыманы 13 ліпеня пасля размяшчэння фотаздымкаў на сайце Belarusian News Photos. Ён
заявіў на вэб-сайце, што атрымаў фатаграфіі з невядомай крыніцы. У
яго не было сувязі са “Studio Total” і ён проста размясціў фатаграфіі, як частку сваёй журналісцкай дзейнасці.
Amnesty
International лічыць Антона Сурапіна вязнем сумлення, які пераследуецца
выключна за негвалтоўнае выказванне сваіх перакананняў.
“Studio Total” паведамляе, што
акцыя з мядзвездікамі была праведзеная, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў
свабоды слова ў Беларусі. На
відэазапісе, распаўсюджаным агенцтвам 5 ліпеня, паказаныя двое людзей,
апранутых у маскі мядзведзяў, якія кідаюць цацачных мядзведзікаў з самалёта. Міліцыя
беларускага горада Івянца сабрала плюшавых мядзведзікаў, але відавочцы,
апытаныя Радыё Свабодная Еўропа, і беларускія незалежныя СМІ заявілі, што яны
бачылі падзенне плюшавых мядзведзяў з борта самалёта.
Сяргей
Башарымаў, які працуе ў рыэлтарскім агенцтве ў Мінску, быў затрыманы 10 ліпеня.
16
ліпеня яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага
кодэкса – тым самым артыкуле, па якім затрыманы Сурапін, і яму таксама можа
пагражаць да сямі гадоў пазбаўлення волі. Як
паведамляецца, ён здаў кватэру двум шведам, якія падтрымлівалі сваіх калегаў у
паветры.
Amnesty
International заклікае зняць абвінавачванні супраць Сяргея Башарымава і вызваліць
яго.
У
інтэрв'ю беларускаму навінаваму сайту “Хартыя-97” ад 18 ліпеня, супрацоўнік “Studio Total” Томас Мазэці
асудзіў арышты і заявіў, што шведскае рэкламнае агенцтва не мела кантактаў з
Антонам Сурапіным. Ён
дадаў, што Сяргей Башарымаў проста перадаў ім ключ ад знятай кватэры.
На
мінулым тыдні “Хартыя-97”
паведаміла, што 16-гадовая дзяўчына з Івянца была ненадоўга затрыманая,
дапытаная і адпушчаная, паколькі яна нібыта здымала фатаграфіі, размешчаныя Сурапіным.
"Гэта калі б арыштавалі бармэна, які прадаў нам піва ў Менску", — сказаў
Мазэці “Хартыі-97”.
Супрацоўнікі
“Studio Total” кажуць, што іх кампанія была натхнёная акцыяй у Мінску ў лютым гэтага
года, калі актывіст Павал Вінаградаў выставіў групу цацак жывёл з плакатамі,
якія заклікалі да свабоды слова і скардзіліся на жорсткасць міліцыі. За
сваю акцыю Вінаградаў быў прысуджаны да адміністрацыйнага арышту на тэрмін 10
дзён.