viasna on patreon

У Ваўкавыску зарэгістраваная група графа Прушынскага

2012 2012-07-24T15:37:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prushynski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Прушынскі, пенсіянер з Мінска

Аляксандр Прушынскі, пенсіянер з Мінска

На паседжанні акруговай камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі № 48 зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Адна з іх - група ў падтрымку чыноўніка ад улады Аляксандра Сягодніка, начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, які пражывае ў Гродна. Другая - група Аляксандра Гарасюка, сябра партыі БНФ. А таксама - група графа Аляксандра Прушынскага, пенсіянера, які пражывае ў Мінску. Дарэчы, граф Прушынскі жыў у Францыі, Галандыі, Канадзе, займаўся бізнэсам. На гістарычную радзіму вярнуўся ў 1992 годзе. Запэўнівае, што тытул графа перайшоў у спадчыну ад бацькі, вядомага польскага дыпламата і пісьменніка Ксаверыя Прушынскага. У свой час ён хацеў балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства