viasna on patreon

“Наша Ніва”: “Праца рэдакцыі ня зьменіцца”

2006 2006-11-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заўтра, 23 лістапада “Наша Ніва” адна з самых вядомых беларускіх газэт, адзначыць 100 год з дня выйсьця першага нумару ў сьвет. Напярэдадні гэтай даты, 21 лістапада, рэдакцыя выданьня атрымала чарговае папярэджаньне зь Міністэрства юстыцыі. Прычына прэтэнзіяў Мін’юсту – у нумарах газэты за лістапад ня ўказана сапраўдная адрэса рэдакцыі.

“Я думаю, што ўлады цудоўна разумеюць, што яны робяць. Яны дзейнічаюць цынічна і нахабна, адпаведна са сваёй праграмай зьнішчэньня незалежнай прэсы, - гаворыць Аляксандра Дынько, мэнэджар Фонду “Наша Ніва” . – Мы працягваем барацьбу за тое, каб захаваць газэту. Мы працягваем стаяць і змагацца за беларускія нацыянальныя інтарэсы, за нашу мову і культуру і за беларускую ідэю ў цэлым.”

Сёньня ў Беларусі амаль немагчыма знайсьці памяшканьне для працы незалежнага выданьня. За 2006 год рэдакцыя “Нашай Нівы” мяняла “прапіску” чатыры разы. Па словах спн. Дынько, як толькі газэта знаходзіла памяшканьне, заключала дамову арэнды і падавала зьвесткі ў Міністэрства юстыцыі, “літаральна на наступны дзень уладальнікі памяшканьня прасілі рэдакцыю зьехаць”. “Нам не давалі нават часу, каб знайсьці іншае месца, хоць па ўмовам дамовы нас павінны папярэджавць за месяц...” – гаворыць Аляксандра Дынько.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства