viasna on patreon

ЦВК традыцыйна на баку акруговых камісій

2012 2012-07-23T19:13:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramashkievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнік ад БХК Алег Рамашкевіч

Назіральнік ад БХК Алег Рамашкевіч

Незалежны назіральнік ад БХК па Мастоўскай выбарчай акрузе №56 Алег Рамашкевіч, які напісаў скаргу на тое, што акруговая выбарчая камісія не прадстаўляе яму ніякай інфармацыі і ўвогуле раіць яе браць з афіцыйных сайтаў, атрымаў адказ за подпісам старшыні Цэнтральнай камісіі Лідзіі Ярмошынай.

Як звычайна - ЦВК на баку акруговай выбарчай камісіі. Спн. Ярмошына сцвярджае, што Выбарчы кодэкс не абавязвае камісію прадастаўляць назіральнікам інфармацыю пра дату і час правядзення паседжанняў, а таксама пра прынятыя рашэнні. Старшыня ЦВК раіць назіральніку шукаць інфармацыю на будынку, дзе засядае камісія, а таксама на афіцыйным сайце Мастоўскага райвыканкаму.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Адказ Цэнтрвыбаркаму на скаргу назіральніка БХК Алега Рымашкевіча

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства