Станіслаў Пачобут знаходзіцца ў шпіталі
https://spring96.org/be/news/5473
2006
2006-11-21T10:00:00+0200
2006-11-21T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі грамадзкі актывіст Станіслаў Пачобут два дні знаходзіцца ў шпіталі, куды яго даставілі са спэцпрыёмніка Кастрычніцкага райадзьдзелу міліцыі на абсьледаваньне, паведаміла Радыё Свабода. Міліцыянты сказалі, што пасьля выпіскі яму давядзецца вярнуцца за краты на двое сутак, бо пад арыштам ён прабыў тры дні зь пяці.
С.Пачобута затрымалі 16 лістапада перад акцыяй салідарнасьці, а наступнага дня судзьдзя Дзьмітры Мацяюк у Ленінскім райсудзе Горадні арыштаваў яго за дробнае хуліганства. У міліцэйскім пратаколе было запісана, што ён нібыта спраўляў патрэбу ў грамадзкім месцы.
У судовай залі спадар Пачобут абвясьціў галадоўку, але праз двое сутак мусіў спыніць яе, бо яго даставілі ў шпіталь.