viasna on patreon

FIDH патрабуе неадкладна і безумоўна вызваліць Змітра Дашкевіча

2012 2012-07-23T15:40:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

23 ліпеня 2012 г.

Адкрыты ліст Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку




 

 

 

Патрабаванне неадкладна і безумоўна вызваліць Змітра Дашкевіча


Ваша Высокасць,

Мы пішам, каб выказаць нашу заклапочанасць з нагоды новага расследавання, распачатага супраць грамадскага актывіста, кіраўніка палітычнай арганізацыі “Малады фронт” сп. Змітра Дашкевіча, які 24 сакавіка 2011 г. быў прысуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму № 13 у Глыбокім, і які, як чакаецца, будзе вызвалены 18 снежня 2012 года.

Як паведамляецца, адміністрацыя папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім накіравала ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь матэрыялы аб пачатку расследавання і магчымага крымінальнага пераследу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). У выніку Змітру Дашкевічу пагражае да аднаго года пазбаўлення волі. 
 
Незалежныя назіральнікі і аналітыкі прыйшлі да высновы, што следства, судовае разбіральніцтва і скарга па справе сп. Дашкевіча былі азмрочаныя фундаментальнымі парушэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека. Абвінавачванні не былі належным чынам правераныя ў ходзе судовага разбяральніцтва, а матэрыялы аб мяркуемай віне Дашкевіча, прадстаўленыя у ходзе слуханняў, не былі даказаныя. Акрамя таго, быў згаданы цэлы шэраг працэдурных парушэнняў падчас расследавання, якія пазбавілі абвінавачаных важных дадзеных; напрыклад, мелі месца парушэнні ў пратаколе канфіскацыі і медыцынскім абследаванні. Больш за тое, яго адвакат настойвае, што ёсць разыходжанні ў паказаннях сведкаў і пацярпелых, таму да іх трэба ставіцца крытычна. Гэтыя недахопы мелі глыбока негатыўны ўплыў на месца Вашай краіны ў міжнароднай супольнасці.

Падчас свайго зняволення сп. Дашкевіч неаднаразова падвяргаўся ціску і катаванням з боку адміністрацый папраўчых установаў, у якіх ён знаходзіўся. У прыватнасці, ён неаднаразова змяшчаўся ў карцэр.

Мы заклікаем Вас спыніць любыя віды пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, у дачыненні да сп. Дашкевіча, а таксама ў дачыненні да ўсіх грамадскіх актывістаў, і забяспечыць пры любых абставінах павагу правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дамовамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

FIDH і яе арганізацыі заклікаць Вас:

- спыніць пераслед і судовы пераслед Змітра Дашкевіча, у тым ліку спробы яшчэ больш ізаляваць яго за кошт выкарыстання арт. 411 Крымінальнага кодэкса;

- неадкладна і безумоўна вызваліць яго і іншых палітычных зняволеных у Беларусі;

- паважаць і абараняць правы, гарантаваныя Канстытуцыяй Беларусі, а таксама міжнароднымі і рэгіянальнымі стандартамі, абавязковымі для выканання Беларуссю.

Я вельмі спадзяюся, што Вы прымеце гэтыя просьбы і меркаванні да ведама.

З павагай,
Суэр Белхасэн,
Прэзідэнт FIDH

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства