viasna on patreon

У Маларыце так і не апублікаваны спіс сяброў акруговай камісіі

2012 2012-07-22T17:44:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/golas-chasu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маларыцкая раённая газета “Голас часу” так і не надрукавала спісы сябраў акруговай выбарчай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 у нумары за 18 ліпеня, як было абяцана сябру гэтай камісіі ад Партыі БНФ Пятру Андрыевічу. Няма спіса і ў нумары газеты за 21 ліпеня. У рэдакцыі палічылі патрэбным паведаміць толькі прозвішчы старшыні камісіі, яго намесніка і сакратара. Таксама напісалі пра тое, што з Маларыты сябрамі камісіі сталі Пятро Андрыевіч (ад Партыі БНФ) і Ніна Калыпская (шляхам збору подпісаў) – і больш ніякіх звестак.

Акрамя гэтага, як паведаміў жыхар горада Маларыта, юрыст-праваабаронца  Уладзімір Малей, не былі надрукаваны межы гэтай акругі.

Па меркаванні У. Малея, такое стаўленне да інфармавання пра ход выбарчай кампаніі сведчыць пра фармалізм у адносінах да выбараў.

Нагадаем, што ў рэдакцыю выдання пасля 6 дзён пасля паседжання камісіі патэлефанаваў сябра камісіі Пятро Андрыевіч і спытаў, чаму няма спісу акруговай камісіі. Першапачаткова яго ўвялі ў зман, сказаўшы, што спіс надрукаваны. Пасля паўторнага званка было сказана, што надрукуюць ў чарговым нумары. Аказалася, што толькі паабяцалі, хаця па выбарчаму заканадаўству для апублікавання спісу выбарчых камісій даецца сямідзённы тэрмін. Ён закончыўся  16 ліпеня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства